РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Беларукая Ізольда, цёзка той, такой каханай,
Нахіляецца над ложкам, дзе паранены Трышчан
Трызьніць, трызьніць, паўтарае ўсё імя яе бясконца.
Ну чаму б і не паверыць – што якраз яе імя!
Тая, іншая, далёка, па-за морам, па-за лёсам.
Заставайся, бедны рыцар, тут, ва ўладзе белых рук.
Залатыя косы лепей, чымсьці чорныя, ліюцца.
Рукі белыя прылашчаць за смуглявыя – лацьвей!
Рыцар кідаецца ў ложку, рве шаўковыя прасьціны,
Кліча ён сваю Ізольду.
Не, душу не падмануць.
Кубак падае з адварам на каменную падлогу.
Дзьве Ізольды. Дзьве пакуты.
Два каханьні. Сьмерць адна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.