 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Таямніца зямлі. Жыватворнасьць травы невядомай. Сіла кветкі, што вечнасьць дае. Бляск галодных расіц. Дробны вогнік жыцьця разьдзімае пажар на адхоне, А бясьсілы Пярун – на крыжы са сваіх бліскавіц. Чалавек – уладар над слабейшым. ?А гольле ялінаў Да крыві адсьцябае палюючага караля. І падымуць аблокі душу на кудлатыя сьпіны, Не раней, чымся цела ў зямлю ператворыць зямля. Таямніца зямлі. Хто – сьлімак, што гадуецца ў камні? Сэрца камня – ці дух пашчапанай майстрамі скалы? І ўзрываецца снамі, як поле, спакойная памяць. І кусае за сэрца бязьлітасным срэбрам стралы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|