 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вечаровы язьмін – у зорках, Белым воблакам – ля акна. Беларускіх сяброў суполка На паўсотні вёсак – адна. Сын дзячка ды студэнт-няўдачнік, Дзьве настаўніцы ды лясьнік За гарбатай сядзяць гарачай І чытаюць: «Што я – мужык...» Ды – пра Вітаўта, пра Сапегу, Ды – пра вольнасьць, ды пра народ... А па вёсцы гуляе рэха, Бо на выгане – карагод. І вясковыя ходзяць пары, Заўважаюць сьвятло ў акне: «Во паны загулялі ў карты!» «Во гарэлкі кожны ліне!» «Там – паненкі, відаць – каханкі. Як ім замуж пасьля ісьці?» І сьмяюцца зоркі-заранкі У блакітным густым лісьці... Сьціплы поціск рук – разьвітаньне. «Не сумуй! Беларусь жыве!» ...Прасьпявала вёска да раньня, Сьмех згубіла ў мокрай траве.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|