 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Верас прытушана зьзяе – як боль у грудзях... Неба Радзімы – такое халоднае неба. А нада мной аніякі ня плешчацца сьцяг, І аніякага вернага войска ня трэба. Я за сабой не паклічу ні хцівых, ні злых, Ні юнакоў, апантаных ідэямі волі. Сьмерці хапае – няхай паміраюць за тых, Што не саромяцца пышнай прароцкае ролі. Куля ніколі ня ведае шлях у абход. Война самотны ня ведае шлях да спакою. Маніш, чужынец, што мой не са мною народ. Ён – гэта я, ён ніколі ня будзе з табою. Вежы маёнтка майго парасьлі палыном. Тых, што кахалі мяне, – суд зямны не ўваськрэсіць. Покуль жывы, Беларусь мая – родны мой дом, Так, Беларусь – не «губэрня», ня «ўсходнія крэсы». Нават асуджанасьць зброяю стала маёй. І безвыходнасьць – крыніца змаганьня для сьмелых. Верас палае над беднай сьцямнелай зямлёй, Быццам у попеле іскры пажару сасьпелі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|