 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ёсьць чорнае сонца. Малыя ўсе меры, Каб мераць бясконцы пагрозьлівы цень. Хаця не дае мне ў пагрозу паверыць Каханьня зямнога зіхоткі прамень. Ёсьць цень – і яго перавага ў сусьвеце. Яго адкідалі паважна зубры, А цень – перамог, І прапылены вецер Іх цені ганяе ў гатычным бары. Цень – пан! І дубы гэты цень адкідаюць, І вежы... І постаці сьмелых людзей... І цені ўсё новыя цені ганяюць, І меней у сьвеце высокіх надзей. І цень пажырае ўжо нават каменьне І сьветлую памяць... І гасіць усход... І яснага сонца ўсё меней і меней, А чорнага сонца ўсё болей штогод. Мой бедны праменьчык! Сьвятла нам хапае Пакуль што... Пакуль што... Ды наша любоў Зайздросны карычневы цень адкідае. І чорнае сонца ўпаўзае у кроў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|