 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адзінота стралы нашу сьмерць узвышае да Бога. Адзінота стралы выбірае цябе – ці нікога. Сьвісьне неба – і плоць невыразна і глуха адкажа. Вокам раны сьмяротнай душа паратунак заўважыць. І няхай ганчакі ап’янеюць ад сьвежага мяса, Сонца будзе цнатлівым, нібыта з рамонкамі ваза. І страла перальецца ў артэрый салёныя воды – І жыцьцё амярцьвее ад страшнай яе адзіноты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|