 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...І калі не сьпяваць аб Радзіме, Дык навошта наогул сьпяваць?
У бронзавы час, калі ноч нагадвае колерам бронзу, За бронзавы стол ён сядае і піша пяром пугачыным На пругкім пергамэнце вершы і прозу і вершы і прозу. І бронзавы поўні дзыгар адбівае гадзіны. Ён піша і піша, нібыта прадрапвае выхад З гнілых сутарэньняў – у вольную ночку лясную. І сьлед сьлімака на ілбе, як карона, успыхнуў. То Бог ужо ночку сьмяротным вянцом карануе. І прывід зьбірае пасьпешна старонкі, старонкі – Старонкі цякуць па руках валасамі русалкі, І з бронзавых пальцаў расой асыпаюцца звонкай І вершы, і проза, і дробныя лёсу кавалкі. ...Усё, што напісана, зьнікне на золку пахмурым, Калі да Радзімы ні мовай, ні сном не прыкута. І прывід хаваецца ў бронзавым пекле для мудрых, Што мудрасьць і моц аплаціць не схацелі пакутай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|