Прыкласьці ракавінку да вуха І слухаць мора і Ларэлею І сэрца ўласнае пільна слухаць У час, калі на дварэ – завея. На аксаміт у авальнай рамцы Сухі і ломкі наклейваць верас, І не залежаць, і не баяцца, І анікому ні ў чым ня верыць. А можна вершы складаць пры сьвечцы І разрываць іх у страху й скрусе, Што ты ўцякаеш – не можаш зьбегчы Ні ад сябе, ні ад Беларусі.
|
|