РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыйдзе дзень – і мёртвымі будзем.
Прыйдзе дзень – і добрымі станем.
«Адыходзяць лепшыя людзі», –
Скажа вораг за чаркай таннай.
Прыйдзе дзень – і ўсё надрукуюць,
Прыйдзе дзень – і ўсё прачытаюць.
А пакуль на далонях вуліц
Нашы будні, як сьнег, зьнікаюць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.