РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сябру, які пакутуе па славе
Так, нас падымуць колісь. Як штандары.
І ўславяць. І ў глыбокі кінуць дол.
Ты не жывеш, а ўсё пра гэта марыш.
А час ідзе, ступае, быццам вол,
Па чарапках чырвона-чорных вазаў,
А баразна засеяна касьцьмі.
Хто не трапляў пад капыты ні разу –
За славу не змагаўся між людзьмі.
Ах, як карціць нам тая куламеса –
Прыўзьняцца, над галовамі ўзьляцець
У небасхіл, як бахаўская меса,
І пераблытаць мітусьню і сьмерць.
Ах, як карціць – прыўзьняцца хоць на хвілю,
Пастукацца ў нябёсы... Дружа мой,
Шлях да нябёс пачнецца над магілай.
Жывы паэт, як і жывы гэрой, –
Ня больш чым цень ад пасьмяротнай славы
Ці ўспышка перад цемрай забыцьця.
І чэзнуць нашы словы, быццам травы,
Ад крыўднай немагчымасьці жыцьця.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.