РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Далі
З гадзіньніка цячэ павольна час.
Твар у люстэрку набывае рысы
Паганскіх стодаў.
Столь, як саван, вісьне
Перад вачыма і хавае нас.
А неба, як нявіннае дзіця,
Глядзіць праз шыбы лялечна-прыгожа.
І мне амаль што не шкада жыцьця,
Але шкада таго, хто жыць ня можа.
Глядзіся, сьвет, у здань сваю, у цень,
І не кажы, што ўсё мастак прыдумаў.
Дзе сонца праплывае па вадзе,
Там лётаюць смуглявыя красуні.
Сьвет! Ты ня ўмееш над сабой пакпіць,
І, як сьлімак, твой час паўзе па камні.
І мастакоў, што не баяцца жыць,
Ты запрашаеш позна альбо рана.
Разрэзанае мяса ці гранат
Аднолькавага колеру для вечных.
Вада, якою рукі мыў Пілат,
Іх фарбы разбаўляе кожны вечар.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.