РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Карціны
Гэта радасьць мая, гэта – гонар і боль.
Гэта – праца і сон, гэта – зорнае неба,
Палатно і алей, дар прарочы, любоў.
Ды карціна – прададзена будзе для хлеба.
Дзе вы, сны ўвасаблёныя, часткі душы?
На шпалерах ці ў склепах, на сьмех – ці пашану?
Прадаваць свае творы – дык лепей ня жыць.
А ствараць для сябе – дар нябёсаў паганіць.
З вас сьціраюць служанкі анучамі пыл,
Не ўспрымаючы мовы і вобразаў вашых.
Я прадаў – і таму я рамесьнікам быў.
Я мастак – і таму гэты продаж мне страшны.
Сонца зь месяцам дзеляць накрыж палатно.
Толькі сонца – заходняе, месяц жа – ветах.
І ўсьміхнуўся чырвона-срабрысты анёл
На карціне, нявольніцкім пэндзьлем сагрэтай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.