 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Працягу ня будзе. Вяртайце білеты, панове. Джульета памерла яшчэ да зьяўленьня на сцэне. Стары драматург скарыстаў свой аловак да кропкі, Якім сто партрэтаў стварыў маладой Мельпамэне. І ролі няма мне на сцэне, стаптанай да бляску Абцасамі ўсіх, што шукалі высокае долі. Будзённае сёньня здымае катурны і маскі, І ўсіх абдымае крыжамі парослае поле. Прынцэсы занятыя варкай гарохавай кашы. Куды мне падзецца з маёй папяровай каронай? Кардонная поўня ляжыць у маім сакваяжы, А зь ёй – арсенал дасканалых усьмешак і стогнаў. Але – у тэатры пакуль што адкрыецца рынак, Маленькія эльфы з грымёрных выносяць люстэркі. Тэатр не закрыты, панове. Але перапынак Надоўга зацягнецца, мусіць, да лепшага веку.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|