РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыць – для таго,
                                      каб слухаць шум дажджу...
Ты скажаш, мала? Ну а мне – даволі.
У гэтым сьвеце рогату і болю
Я болей анічога не хачу.
Памкніся ўверх – трымаюць за крысо
І кажуць, што ратуюць ад спакусы.
І словы іх – як вострае лязо,
І пацалункі іх – нібыта ўкусы.
А за вакном ліецца дождж, як лёс,
Ён анікому ані ў чым ня вінны.
У сьвеце сноў і немагчымых кроз
Цьвіце мігдал і зьзяюць апельсіны.
І можна проста так сьпяваць пра ўсё,
Не баючыся, хто і як успрыме.
І без руна вяртаецца Ясон,
І спачувае
                      радасна
                                        сябрына.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.