Хоць уласнай крывёй пішы – а яны падумаюць – фокус. Мала жыць, для таго, каб быць ім цікавым, – памерці трэба. Не пяройдзеш сваю мяжу; не зірнеш праз чужое вока. Без Харона не пераплыць Чорнай рэчкі і наша неба. У далонях паднесьці мёд да каханых сасьмяглых вуснаў І ўсьвядоміць: запозна ўсё. Толькі воцат яму давалі. І сплывае за годам год. І ўсё менее беларусаў. І кароткі, як верш Басё, шлях, які мне падаравалі.
|
|