РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І ня варта жаліцца, відаць,
Што чагось ня выпала спазнаць.
Толькі гэты вось халодны дождж,
Важны, як венецыянскі дож,
Толькі гэту восень, гэты сум
Я з сабой у вечнасьць аднясу.
Прагучыць між воблачных аліў:
«Ці было халодна на зямлі?»
Адкажу: «Усё, што там было, –
Восеньскае чыстае сьвятло...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.