РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Максім Багдановіч

Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі...

 
Дождж размаўляе млява, як сухотны,   
Халоднаю рукой шчаку кране...
Туга... І ў дружных позірках – маркота.
Усе баяцца сьмерці – ува мне.
Не размаўляй са мною, каляжанка,
Бо шкадаваньне ў позірку тваім,
Бо ўжо ля брамы чорная фурманка,
І ў ёй ня будзе мейсца нам дваім.
Адна зямля ня згідзіцца хваробай,
Сьвятая самадайка... Божа мой,
У цэнтры неспазнанае Эўропы
Ці ўдасца легчы мне на супакой,
Ці і за брамай здоўжыцца блуканьне,
І дзе душа ўсплыве мая, калі
Шукаць маю магілу нехта стане,
Бы той гаршчок ў Эгіпецкай зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.