РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ну што ты плачаш, браце мой!
Твой плач таксама бескарысны.
Памрэ травінка пад нагой,
Зьмяшае дождж усе абрысы,
І не абудзіцца ні ў кім
Трывога, што цябе згінае.
Мы – не агонь, мы – толькі дым,
Які агонь жыцьця хавае.
Разумных больш, чым добрых, тут.
Ты не дакажаш ім нічога.
Твая гравюра «Страшны суд» –
Ад мастака, а не ад Бога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.