РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я – гэта я... Маленькі востраў,
Дзе толькі вежа над пустэчай,
Дзе толькі зоркі над пагостам,
А крыжам стане толькі вечнасьць.
Я – гэта час, які скруціўся
Клубком, каб весьці вас да цмока...
Я – гэта восеньскае лісьце,
Што ляжа ўсё пад ногі Бога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.