Калі пачынае сэрца стукаць у рытм дажджу, Калі пачынае восень здавацца жалобна шэрай, Калі мне раптам здаецца – пішу я ці не пішу, Нікому тут не цікава, нікому тут не патрэбна, – Калі пачынаюць думкі сплятацца ў сіло залеў, Калі скрозь шэры іх вэлюм ня бачна замкавых вежаў, Я проста кажу: «Прабачце, мне трэба ісьці далей, Туды, дзе блакіт і золата, дзе Той, каму я належу...» Калі пачынаю верыць у сэнс сваёй мітусьні, Калі пачынае сшытак палохаць пустой старонкай, Я гэты сьвет перагортваю, нібы прачытаны ліст, І бачу блакіт і золата над замкавай вежай гонкай.
|
|