 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над намі зноўку ліецца кроў, Прасочваецца між дошак На потныя сьпіны. І кроў, і зноў Бязьлітасны плётак пошчак. Каго дагоніць наш карабель – Навек абвянчае з морам. А ў нашых жылах ня кроў цячэ, А стома, вечная стома. Каго дагоніць наш карабель – Той болей нічым ня будзе: Майно – забойцам, штандар – вадзе І лаўкам галерным – людзі. Нікога, нікога нам не шкада, Нічога няма на сьвеце, Што вартае жалю. Вакол – вада Бязьлітасная і вецер. Рабам – рабамі другіх рабіць – Адна што бадай прыемнасьць. І трэба мора вёсламі біць, Прысьпешваць зла непазьбежнасьць. Але аднойчы жахлівы крык «Ратуйцеся!» – ноч прарэзаў. І наш прыганяты кудысьці зьнік, І мы прыўзьняліся зь мейсцаў. І нейкія людзі да нас сышлі З паходнямі, нібы судзьдзі. «Каго вазілі, ведалі вы? Што з вамі рабіць мы будзем?» «Рабы мы!» – крыкнуў адзін, другі, «Рабы!» – ды словы павісьлі: «Зірніце! Вашыя ланцугі Даўно іржа перагрызла». ...Яны пайшлі. Засталіся мы У цемры сьмярдзюча-мокрай. ...На золку новыя ланцугі Ізноў абудзілі мора.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|