РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ лісты зялёныя зусім,
Ледзь вершаліны жаўцізна кранула,
Яшчэ не адпаўзае горкі дым
Ад гурбаў, у якіх вясна паснула,
Але чамусь перастаеш чакаць
Цудоўнага здарэньня ці сустрэчы.
І Папялушка стукае ў палац,
Старой хусьцінай ахінуўшы плечы.
Ліст, на які запозна адказаць,
Гарыць – асеньніх вогнішчаў правобраз.
Чаго, дурніца, просішся ў палац –
Твой прынц ужо даўно стары і хворы.
І туфлікі з бутэлечнага шкла
Пазвоньваюць у фартуху самотна.
Цябе вядзьмачка-восень уракла.
Спазьнілася ты, дзеўка, незваротна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.