РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты хочаш паратунку? Ён – у тым,
Каб лісьцем жоўтым вогнішча распальваць,
Каб валасы каханага між пальцаў
Цяклі, нібы струмень марской вады.
Ты хочаш паратунку? Ён паўсюль
Разьліты, як сьвятло між чорных ценяў.
Ён – у марэньні, ён – у летуценьні,
У здольнасьці стаіцца, быццам нуль,
Каб выбухнуць, як вогненнае кола,
Усё аддаць – і не чакаць адказ.
Ты хочаш паратунку? Ён – у волі
Скарыць сябе таму, што хоча Час.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.