У вадзе халоднай праплываюць цені. Човен серабрысты зачарпнуў вады. І вясло сплывае, і стралок пацэліў У другую постаць. Зловяць чараты Тонкімі рукамі ўцекачоў зьнямелых. А стралок устане з мокрае травы, Абтрасе адзежу, пералічыць стрэлы І па грошы пойдзе ў замак радавы. Сьпіць срабрысты човен у тумане срэбным. Прада мной – папера, а ў руцэ – агонь, І празь белы аркуш праплываюць цені, І стралок у лозах грэе, трэ далонь. Дай паплыці думкам срэбнымі радкамі – Знойдзецца да сэрца востры шлях стралы, Замак, дзе заплацяць, і магільны камень, І анёльскіх, белых, лёгкіх два крылы.
|
|