 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гэта – горад карынфскіх калон, Ордэн рыцараў зьмененай веры. Збудаваны зь пяску Вавілон, Быццам неба асеньняе, шэры. Тут, за сьценамі цёмных дамоў, За кулісамі вечных трагэдый Адлятаюць самотныя зноў І нічога ня чуюць суседзі. Бедны храм мой ля ціхай вады. Толькі ты ў гэтай сварцы – лагода. І ўзьлятае твой крыж залаты, Быццам хоча зьляцець назаўсёды. І вядзе мяне твой херувім – Дождж змывае зь яго залачэньне – Пад узвышаным ценем тваім Я прымаю другое хрышчэньне. І нічога мне тут не шкада, І нікога я тут не баюся. І сьцякае па твары вада, Быццам дотык самога Ісуса.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|