 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На верхняй прыступцы стагодзьдзя, якая вядзе Зусім не да неба – а значна ніжэй і бяздоньней, Зьнікаю ў халоднай самоце, нібыта ў вадзе, І падае цень ад крыжа на маё падваконьне. На верхняй прыступцы стагодзьдзя прытулку няма. Таму што адбыўся падзел на крылатых і сьлізкіх. А я – на мяжы, я ня здольная выбраць сама, Куды падавацца ад гэтай мяжчасавай рысы. Мне добра і тут. Праплываюць сузор’і і дні, а дні – як эоны, А я – перачытваю казкі На верхняй прыступцы стагодзьдзя, пры зорным агні, З наіўнаю верай у сілу спагады нянаскай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|