 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пакіньма размовы. Планэты выстройваюць крыж. Анёл пралятае, няўважна губляючы пер’е. І кожнага ноч ахінае – хто верыў, ня верыў. Крыж зьзяе на небе. А ты – у пакоі – маўчыш. Апошняя кропля прымусіла ўпасьці пацір. Далёкая хваля нахлыне калісьці на горад. А нехта цалуе, рабуе, разумна гаворыць, І ў «Атласе сьвету» старонкі працёрты да дзір. Мы там не сустрэнемся, дзе апынёмся пасьля. І нашы анёлы зьнясуць нас на розныя зоры. І ў вокны вось-вось, як магільшчык, пастукае мора. Твар сонца закрыты. Асьлеплая гіне зямля. Зьвер з хваляў выходзіць. А мы ўсё маўчым і маўчым. У цёмнай кватэры, у цёмнай хвіліне зацьменьня, Пакуль пераплавяцца ў цемру адзіную цені. Архангел чакае. І кроў у яго на мячы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|