РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзень высыхае, як сьляза.
У сьне стамлёным патанаю.
Жыву на вастрыі ляза.
Дождж не праліўся на Данаю.
Ня здарыцца нічога тут –
Ні добрага і ні благога.
І не паверыць сьведкам суд,
І не памілуе нікога.
Нашто, дакуль цягнуць свой лёс
Па гэтай кальцавой дарозе?
Няма ні дзён, ні чыстых сьлёз,
І меч ржавее на парозе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.