РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьнег... Дрэвы... Неба... Што яшчэ
Патрэбна, каб ісьці – і выжыць?
Жыцьцё, бы кроў з рукі, цячэ,
І сьмерць-ваўчыца рану ліжа.
Бог не ўбярог – і вось сьляды
Замецены, няма дарогі.
І неба – быццам твар бяды,
Які чарнее ад зьнямогі.
Ніводнай зоркі... Толькі сьнег
Каля мяне – зусім чырвоны.
Сплывае кроў. Сплывае век.
І дзеляць спадчыну вароны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.