РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лірнік
І ня трэба дваіх – каб пачаць...
К. Каліноўскі
Дарога мая – ад цяпла да цяпла –
Празь белае сэрца зімы працякла.
Далёкія бомы, і блізкі агмень,
І хлеба кавалак, і шчасьця прамень.
І продкавы цені, і чысты абрус,
І слаўная песьня твая, Беларусь!
У панскіх палацах ці ў хатцы сьляпой –
Дзіцячыя вочы гараць прада мной.
На пляцы, на хутары, плацяць ці не –
Зайграю – і ў небе штандар шугане,
Зайграю – і ўспомняць свой род слухачы.
А ты, маё цела, трывай і маўчы,
Таму што дарога – ад болю – ды ў боль,
І ў стозе начуе жабрацкі кароль,
І ў Бога начуе дух ліры яго.
І хопіць, каб край абудзіць, аднаго.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.