 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Загараецца першая зорка ад подыху ночы. Забываецца першая радасьць у дні прамінулым. Не разгледзяць далёкага шчасьця стамлёныя вочы. Памірае пяшчота. Сьціхае атручаны вулей. Пойдзем, браце, да зорак! Нічога нас тут не трымае. Бедны Йорык сьмяецца апошняй кашчавай усьмешкай. У даведнік укладвае ружу апошні рамантык. І сівее ад крэйдавай фарбы забытая вежа.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|