 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ноч пачынаецца першаю сьмерцю. Вокны анёл расчыняе імкліва. Што адратуе ў бязьлітасным сьвеце – Кніга заклёнаў ці кніга малітваў? Цяжка прызнацца – ня бачу дарогі. Цяжка зьмірыцца – ня будзе сьвітаньня. Сьцелюцца цені начныя пад ногі, Быццам бы зьмеепадобныя здані. Звон бранзалетаў па гулкай падлозе – Сьведкай каханьня ці сьведкаю сьмерці? Падаюць рукі на коўдру ў зьнямозе Абараніцца ад ночы ў Сусьвеце. Колькі дарэмнага сказана ўчора. Колькі разумнага лёгка растала. Вершнікі топчуць павержаны горад. Душы ўзьлятаюць над ідалам славы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|