 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У сябе зазіраць неахвота маленькаму вою. Там нічога няма, у душы, што названая вечнай. Расьсьцілаюцца ў небе сьпісаныя лёсаў сувоі, І замежнага князя ўсё кліча аблуднае веча. Праплывае па самай паверхні снабачаньня ява. Пазірае спалохана князь на чужыя натоўпы. Быццам пластыр на рану, прыліпла абрыдлая слава, І змушае цягнуцца да ўзораў паважнай Эўропы. Захлынаецца болем ?чарговы маленькі паўстанец, І нікога ня збудзіць яго пахавальная песьня. Перад князем русалкі вясельны выконваюць танец, І па новай труне распаўзаецца белая плесьня.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|