 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зімовая ноч – гэта прывідны сьвет таямніц, Дзе сьмяртэльная беля зямлі не схавае пачуцьцяў. Дзе пабліскваюць зоры, як вочы наіўных дурніц, Што гадаюць на шчасьце, якога ніколі ня будзе. Я чамусьці таксама ўзіраюся ў неба Каляд, І спакуса нязнанага шчасьця ў грудзях – як ільдзінка. І здаецца, што дзіўна далёка сягае пагляд І ў патухлым вугольлі жыцьця аджывае жарынка. Бласлаўлёная сьнежная ноч! Безнадзейнасьць твая, Быццам лёд каля раны, лякуе трывожнае сэрца. І нічога прыемней няма – ля вакна пастаяць, Калі ёсьць за сьпіною агмень і няцяжка сагрэцца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|