РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ноч. Вясна. Анёл ляціць да зоркі.
Стома льецца па каменных вулках.
Растаюць, бы сьнег апошні, крокі,
Аркуш несьпісаны гладзяць рукі.
Казачнік заўсёды беспрытульны.
Казкі ўсе яго – пра адзіноту.
Гольле дрэў напятае, бы струны –
Хутка вымкне музыка лістоты.
Ноч. Вясна. У словах мала сэнсу.
Некрануты зноў мае паперы.
Белай крэйдай месяц нешта крэсьліць
На асфальце, быццам стома, шэрым.
У каменных лябірынтах часу
Сны аб шчасьці таюць, як аблокі.
Толькі я ізноў складаю казку:
«Ноч. Вясна. Анёл ляціць да зоркі...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.