РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У краявідзе з жоўтым небам
Спакой, нібы лілеі сон.
Здаецца нават, што ня трэба
Ляцець за марай наўздагон.
Скруціўся час, нібыта котка
Варкоча ўтульна каля ног.
Агмень гарыць, і цень дрыготкі
Як цень мной пройдзеных дарог.
А за вакном – жаўцее неба,
Сьнег не заплямілі сьляды...
Спакоем наталіцца мне бы,
Яго ня маючы гады,
Але па белым-белым полі
Імчыцца вершнік. Сьнег – як дым...
Што азначае слова «воля» –
Ніхто ня ведае... Даволі,
Што паміраць так лёгка зь ім...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.