Глытай цішыню, як тапелец – ваду, мой апошні... Вось бляклая поўня над намі, як згублены грошык, Ня выкупіць нават часьцінкі забытага лёсу. Мы зь пекла сышлі – ды сьцяжынку згубілі ў нябёсы. Цяпер успаміны, як пластыр ад раны, зьдзіраем. Як поўня сьвяціла, як зьзяла над кінутым краем. І ў келіху, крыўдамі поўным, быў водар ігліцы. Мы поўныя келіхі выпілі – і не напіцца. Пад небам чужыны і мёд нібы воцат здаецца. Мы ў неба сышлі – ды ў Айчыне пакінулі сэрца.
|
|