 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Што вам – мой боль? Я б’юся, бы аб шкло Мятлушка ў празе вогненнае сьмерці, – Аб раўнадушша... Словы ўсе – на вецер... Іх зерне чорным сьмехам прарасло... Мяне ня чуюць, як ня чуюць сьмерць, Пакуль не падыходзіць блізка-блізка... Заторгнецца сумотных вершаў нізка На шыі – і няма куды ляцець... Прабачце... Я сыходжу ў небыцьцё Па сьцежцы, што пракладзена ня мною; Боль не дае гульні пабыць гульнёю, А з болем гэткім – гэта не жыцьцё.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|