 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маўчаньне ягнятаў над сьветам, як саван, вісіць. Сьцяжынкі да вечных крыніцаў схавалі завеі. І ціхай размовы зьвіваецца срэбная ніць – Ад вока благога і немачы сродак надзейны. Як птушкі драпежныя, рэдка мы любім сьпяваць. Прарокі ўсялякія беды натхнёна вяшчуюць. І зноў не належыць нікому найлепшы палац, Таму што ў палацах у нас не жывуць, а працуюць. Заторгні фіранкі, дачушка. У сьвеце такім Найлепш адасобіцца ў ціхай і беднай кватэры. І Богу найлепшыя думкі свае прысьвяцім. І шчасьце само да спакою пастукае ў дзьверы. Наш востраў маленькі над морам ваўчыных згрызот, Магутнасьць і веліч – у шчырай любві чалавечай. Сям’я ўратаваная – і ўратаваны народ. Гадуюцца дзеці ў любові – ратуецца вечнасьць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|