 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На ранішнім сьнезе ні сьледу – дзівота! Здаецца, ступіць – быццам грэх сатварыць. А чорны вярхнік на шляху адзіноты Па белым, па сонечным полі імчыць. Усё чысьцінёй першароднай абнята. Па грудзі каню – шаргатлівы сумёт. Да лесу спалохана ціснуцца хаты, А ранак празрысты зьвініць, быццам лёд. З хацінак ніхто не выходзіць за дзьверы – А раптам пакліча ці зойдзе вярхнік? Прададзеным цяжка ў свабоду паверыць, Якую крывёй здабываюць для іх. А хто здабывае? Зь якой гэта ласкі? Не, браце, падмануць і тысячны раз. Пра вымерлых волатаў сумныя казкі Больш блізкія, больш дарагія для нас. А лес набліжаецца. Гурбы глыбеюць, Глытаючы коньніка разам з канём. ...Глухое рыданьне: «О Божа! Ня вераць!» Заціхла пад белым, як жах, дываном.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|