РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На Каляды
...І распаліся сьцены цаглянага замка,
І каробка са шлюбным вянком – на гарышчы.
А над горадам зьзяе сузор’е Сабакі.
Мы аплакаць забылі свае папялішчы.
І сяброў, і вандроўнікаў поім і кормім
І ўпускаем у сэрца, каб некалі выгнаць.
Ад каляднае ёлкі ігліца па доме
Парассыпана – дні незваротныя быццам.
Як ня ўмела я жыць – дык дасюль не наўчылі
І цяпер не навучаць, напэўна, ніколі
Ні падзеньні, ні ўзьлёты...
Я – вецер бяскрылы,
Па памылцы замкнёны
                                                  ў вавёрчыным коле.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.