РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё, што нараджалася, – памрэ,
Але ніколі быць – не перастане.
Як цяжка думкай сэрца адагрэць,
Калі зь яго даўно сышло каханьне.
Яно – ня ў нас. Рыпіць навокал сьнег,
Зь якога не зьляпіць чароўных замкаў.
Усё, што нам прымроілася ў сьне,
Трымаюць пазалочаныя рамкі.
Памерлага каханьня вэрнісаж.
Цудоўны дом...
Але, на жаль, ня наш.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.