РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аднакурсьнікі
Мы ведалі, што да вясны – далёка,
Што цяжка жыць на гэтае зямлі,
Дзе камянёў – на кожнага прарока.
Мы ведалі... І ўсё-ткі – тут жылі,
Тутэйшыя, рамантыкі, паэты...
Між верасовых пустак і балот,
Дзе паляваньне дзікае па сьледзе
Усё імчыць і трушчыць тонкі лёд.
Мы ведалі, што нашая шыпшына –
Ня цьвет чырвоны, а крывавы сьлед
І з пушчы нават сьцежкаю зьвярынай
Ня выйдзе больш ніякі інсургент.
Чароўнай Панны зьехала карэта.
Ды колы шлях пакінулі ў траве.
Мы гэткія ж – рамантыкі, паэты,
Тутэйшыя.
                        І Беларусь – жыве.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.