РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дрэвы сьсівелі. Ламаецца гольле.
Лірнік начуе ў засьнежаным полі.
Вершнік ляціць да разбураных веж.
Тут – памірае народжаны верш.
Сьнег засьцілае сьляды пачуцьця.
Вось вам і ўсе таямніцы быцьця.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.