РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цыганкай злой гуляе замець
Па чорным горадзе маім.
Такая ноч – што толькі плакаць.
Было, было, сплыло, як дым.
І не пайсьці былой сьцяжынай.
Ня веру, што зыначу сьвет.
І б’юцца мокрыя сьняжынкі
У мой на шыбе сілуэт.
Сусьветнай мары белы човен
Мне не патрэбен і на грош.
Што – вершы?
Словы, словы, словы...
Прыступкі ў Вечнасьць.
І ня больш.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.