 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Да дому майго не засыпле сьцяжыну. У кубку ніколі ня стыне гарбата. І вэлюм блакітны ня скіне дзяўчына, Якая прыйшла да мяне, як да брата. Яна спавядаецца, нешта сакоча, І просіць парады, і хваліць мой розум. І мае такія блакітныя вочы, Якімі бяруць каралеўствы і лёсы... І я разважаю... І раю... І ўрэшце Яе адпускаю – у вецер, у казку. І што – мае вершы... Я – лішні... Я – трэйці, Які ад самоты прыдумвае маскі. Нічога! Я зараз прымрою другую, Каб чорныя бровы і гордыя словы. Яна дакарае – але не шкадуе І сэрца ня дзеліць сваё напалову. Сышла... Толькі сьвечкі агонь здрыгануўся. А вы хто такая? Я вас не прыдумваў. Вы – з мроі чужой. Заблукалі вы, мусіць, Маім паэтычным заваблены сумам. У белае мары я не апранаю. Ласкавая пані, зьмяніце адзеньне... Сьцяжыну да дому майго замятае, Нібыта навек апусьцелую сцэну.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|