РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Страцім-­лебедзь
Жыцьцё ёсьць сон... І я магу прачнуцца.
Але ці ява там, ці новы сон?
Лісты да Бога скурчваюцца ў грубцы,
І грэе рукі ля яе Харон.
Паэт каменны –
                                    на халодным пляцы.
Паэт жывы – ён дзе?
Шукай, гукай...
Люструе Сьвіслач камяні палацаў,
І край маўчыць,
                                    як прад вясною гай.
Жыцьцё ёсьць сон...
Ня можа быць, каб явай
Быў горад, шэры, быццам прасьціна,
І лесьвіцы, што ўзводзяцца да славы
З прыступак слоў,
                                        на рошчыне віна.
Жыцьцё ёсьць сон...
Амаль што немагчымы,
Дзе ў роднасьці –
                                        калыска і труна.
Але жыве, жыве мая Айчына.
І ява толькі там, дзе ёсьць Яна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.