 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
учора ў клубе «Чатыры апельсіны» я згубіў верш і свой адзіны зуб адзінае жала ад якога крывя нараджалася а пасьля засыхала цяпер я зь сінякамі сяджу калмыкам трэскаю халву і хапаюся з бадуна за галаву у маім малаткастым пашпарце ёсьць запіс – беларускі грамадзянін не – лухта – я як Каха – грузін я наогул таджык а хутчэй – я дэ-біл я біўся галавой аб парэнчы кранта швораны маршовыя цяпер – я творца сусьветнага маштабу у мяне рукі сінія пасьля клуба апельсінавага
25.II.2000.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|