РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не пытай
Не пытай, чаго ўздыхаю
Раз-па-разу гарачэй:
Не пытай,          ці я кахаю
Сінь вазёрную вачэй.
 
Не пытай, куды імклівіць
Ручаінка думак-мар;
Не пытай, ці я шчасьлівы
Ў цеплыні дзявочых чар.
 
Не пытай, аб чым я мару
Вечароваю парой,
Калі водблескам пажару
Сонца зьнікне за гарой.
 
Не пытай, ці сэрца звоніць,
Калі ты, у час такі,
Валасы мае і скроні
Песьціш дотыкам рукі.
 
Не пытай, чаму іскрыста
Зіхацяць каралі слоў,
І чаму я так срабрыста
Рассыпаю дум цяпло.
 
Не пытай, чаму ня плача
Залацісты летні дзень.
Не пытай!.. Сама ты бачыш:
Я – шчасьліўшы ад людзей.
 
3.VIII.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.