РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Скобла
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мост
Стомленая мурзатая дарога
З-пад гумовых колаў,
З-пад бязьлітасных вострых капытоў
Бясконцых калгасных статкаў,
Што кожнага дня
Брылі па яе шырокай сьпіне
Да небакраю,
З-пад нядрэмнай аховы
Тэлеграфных слупоў,
Якія трывожна гулі,
Калі яна спрабавала
Выбегчы на зялёнае поле,
З-пад зоркападу,
Які штоночы
Дагараў на яе шэрым прысаку,
Варушачы старыя ўспаміны,
Хацела ціха апусьціцца ва ўлоньне ракі,
Пяшчотнае і чыстае;
Але
Пад яе змучаныя бакі
Падлезьлі магутныя бэтонныя стаўбуры,
Адпіхваючы ўверх,
Далей ад сьветлае журлівае плыні,
А лева-
І праваруч
Паўсталі ўзорныя,
Аблямаваныя пафарбаванымі балясінамі,
Ды ўсё-такі
Краты.
 
Недасягальная
Кліча
Рака.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.